Сірыйскія паўстанцы ўзялі пад кантроль межы з Турцыяй і Іракам
У той жа час яны выйшлі з Дамаска, куды Асад увёў танкі.
Сям'я Асадаў страчвае кантроль над краінай. Паўстанцы з мінімальнымі баямі занялі памежныя пераходы на поўначы і ўсходзе краіны. Гэта мае палегчыць увоз зброі імі.
У той жа час яны прынялі рашэнне не ўступаць у адкрыты бой з танкавымі часцямі арміі ў Дамаску. Нагадаем, што два дні таму ў выніку спецаперацыі Свабодная сірыйская армія забіла швагра і стрыечнага брата Башара Асада, які кантралявалі ключавыя спецслужбы краіны.