БЕЛ Ł РУС

У суботу чакаюцца навальніцы

20.07.2012 / 11:44

У бліжэйшыя суткі, 21 ліпеня, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, паведамілі ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры.

Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. У начны і ранішні час у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Вецер заходні 4–9 метраў у секунду, пры навальніцах парывы да 14 метраў у секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе 8–14 градусаў цяпла, днём — плюс 17–23 градусы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула