БЕЛ Ł РУС

Фотафакт: Станцыю метро «Плошча Перамогі» ўпрыгожылі «алімпійскай» рэкламай

20.07.2012 / 19:18

СП

На калонах станцыі размясцілі рэкламу Соса-сola.

Станцыю метро «Плошча Перамогі» ўпрыгожылі «алімпійскай рэкламай»: напярэдадні алімпійскіх гульняў у Лондане на калонах станцыі размясцілі рэкламу Соса-сola, афіцыйнага сусветнага партнёра спаборніцтваў.

Гэта не першы выпадак маштабнага выкарыстання рэкламы ў мінскай падземцы. Некальгі год у метро ездзяць вагоны з рэкламай «Беларусбанка» і пралукашэнкаўскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь».

У пачатку ліпеня гэтага года мабільны аператар velcom аформіў падземны пераход паміж станцыямі сталічнага метро «Купалаўская» і «Кастрычніцкая», стылізаваўшы яго пад касмічны карабель.

Да навінак мінскага метро, не звязанага з рэкламай, можна аднесці з’яўленне на станцыі метро «Плошча Леніна» ўказальнікаў з дубляваннем на англійскай мове.

Глядзі яшчэ: Абноўленая станцыя метро «Пралетарская» за дзень да адкрыцця — фота

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула