БЕЛ Ł РУС

Жонка Каваленкі атрымала спатканне з мужам

24.07.2012 / 10:14

Разам з Аленай прыехалі дачка Віка і сын Валянцін.

Жонка палітвязня Сяргея Каваленкі Алена атрымала сёння доўгатэрміновае спатканне з мужам у папраўчай калоніі №19 Магілёва.

Плануецца, што спатканне будзе доўжыцца тры дні і скончыцца 27 ліпеня. Разам з Аленай сустрэцца з бацькам прыехалі двое непаўналетніх дзяцей: дачка Віка і сын Валянцін.

Спатканне на суткі атрымаў брат Сяргея Каваленкі Віталь і ягоны бацька Аляксандар Васілевіч.

Сяргей Каваленка асуджаны на два гады і месяц зняволення за парушэнне парадку адбывання хатняй хіміі пасля вывешвання бел-чырвона-белага сцяга на навагодняй елцы ў Віцебску. Адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі №19 Магілёва.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула