БЕЛ Ł РУС

Валютных крэдытаў для насельніцтва пакуль не будзе

24.07.2012 / 11:18

Аб гэтым паведаміў у інтэрв’ю часопісу «Эканоміка Беларусі» намеснік старшыні праўлення Нацбанка Сяргей Дубкоў.

«Крэдытаванне насельніцтва ў замежнай валюце ўтрымлівае неапраўдана высокую валютную рызыку і рызыку непагашэння крэдытаў у выпадку павелічэння сум плацяжоў да такіх памераў, якія перавышаюць прыбытак крэдытаатрымальніка.
Гэта звязана з тым, што грамадзяне атрымліваюць заробак у беларускіх рублях.
У той жа час пад уплывам сусветнага фінансавага крызісу пры праяўленні дысбалансаў у эканамічным развіцці краіны (напрыклад, якія ўзніклі ў 2011 г.) магчымы значныя непрадказальныя ваганні ўзаемных курсаў замежных валют, што вядзе да зніжэння плацежаздольнасці крэдытаатрымальнікаў», — растлумачыў Сяргей Дубкоў.

Насельніцтва Беларусі, як правіла, не ў поўнай меры ўсведамляе пералічаныя рызыкі, падкрэсліў ён.

Забарона на крэдытаванне фізічных асоб у замежнай валюце зніжае рызыкі як для банкаў (у выпадку несвоечасовага пагашэння або невяртання крэдыту), так і для насельніцтва, адзначыў намеснік старшыні праўлення Нацбанка.
Больш за тое, адмова ад разлікаў у замежнай валюце паміж рэзідэнтамі на тэрыторыі Беларусі — адзін з найважнейшых напрамкаў работы па дэдаларызацыі эканомікі. Гэта спрыяе абароне і забеспячэнню ўстойлівасці беларускага рубля, у тым ліку яго пакупніцкай здольнасці, а таксама ўзмацненню даверу да нацыянальнай валюты, падкрэсліў Дубкоў.

«Вось чаму Нацыянальны банк не лічыць мэтазгодным здымаць забарону на прадастаўленне фізічным асобам, за выняткам індывідуальных прадпрымальнікаў, крэдытаў у замежнай валюце», — рэзюмаваў намеснік старшыні праўлення Нацбанка.

Нацыянальны банк Беларусі з сярэдзіны 2009 года прыпыніў, а з 1 студзеня 2011 года ўвёў канчатковую забарону на крэдытаванне фізічных асоб у замежнай валюце.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула