Пажар на спіртзаводзе ў Мазыры — фота
Дзве гадзіны спатрэбілася ратавальнікам, каб патушыць пажар на мазырскім спіртзаводзе "Этанол".
Прыкладна дзве гадзіны спатрэбілася ратавальнікам, каб патушыць пажар на камбінаце па вытворчасці медыцынскай прадукцыі і прадукцыі з утрыманнем спірту «Этанол», што ў Мазырскім раёне Гомельскай вобласці, паведамілі ў цэнтры прапаганды і навучання Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС.
Да моманту прыбыцця ратавальнікаў гарэлі дзве часткова дэмантаваныя градзірні на плошчы 100 кв. м, якія складаюцца ў групе з 16 градзірняў. Назіралася моцнае задымленне, захоўвалася небяспека, што агонь перакінецца на бліжэйшыя градзірні.Паведамленне пра ўзгаранне ў МНС паступіла 23 ліпеня ў 16.50.
Прыкладна праз дзве гадзіны пажар быў ліквідаваны.Пацярпелых няма. Агнём пашкоджана дзевяць градзірняў, матэрыяльны ўрон ўстанаўліваецца. Меркаваная прычына пажару — парушэнне супрацьпажарных патрабаванняў пры правядзенні агнявых работ. Напярэдадні падрадчыкам праводзіліся працы па дэмантажы металічных канструкцый з прымяненнем газарэзнага абсталявання.
На тэхналагічны працэс пажар не паўплываў, паведамляюць на прадпрыемстве. У ліквідацыі пажару былі задзейнічаны 12 аўтацыстэрнаў.