БЕЛ Ł РУС

Павысяць тарыфную стаўку 1-га разраду і заробкі вайскоўцам

24.07.2012 / 17:56

У Беларусі павысяць тарыфную стаўку першага разраду і зарплаты ваеннаслужачых. Гэтыя пытанні абмяркоўваліся сёння ў ходзе рабочай сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з прэм’ер-міністрам Міхаілам Мясніковічам.

«У бліжэйшым будучым плануецца павысіць тарыфную стаўку першага разраду, у выніку чаго павысяцца службовыя аклады работнікаў бюджэтнай сферы. Таксама запланавана павышэнне заработнай платы ваеннаслужачых», — праінфармавалі ў прэс-службе.

Паводле слоў прэм’ер-міністра, адносна росту рэальных грашовых даходаў насельніцтва ўжо дасягнута заданне 2012 года ў цэлым. «Даходы насельніцтва будуць нават перавышаць тыя прагнозныя ўзроўні, якія закладзены на 2012 год. Такая тэндэнцыя захаваецца і на 2013 год, і ў далейшым», — запэўніў Міхаіл Мясніковіч.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула