БЕЛ Ł РУС

Лукашэнку не пусцілі ў Лондан

24.07.2012 / 23:14

Арганізатары Алімпіяды-2012 адмовілі яму ў акрэдытацыі.

Старшыні Нацыянальнага алімпійскага камітэта дзверы на Захад закрыты. Кадр з СТВ.

Аб гэтым у сваім твітары паведаміў кіраўнік Алімпійскага камітэта Расіі Аляксандр Жукаў, інфармуе сайт Goals.by. Жукаў піша, што аргкамітэт Гульняў-2012 адмовіў кіраўніку Беларусі і НАК нашай краіны Аляксандру Лукашэнку ў атрыманні акрэдытацыі:

«Прэзідэнту НАК Беларусі Аляксандру Лукашэнку аргкамітэт Алімпіяды ў Лондане не даў акрэдытацыю. Спорт — па-за палітыкай?

Нагадаем, што Аляксандр Лукашэнка ужо шмат гадоў не можа наведваць большасць краін Заходняй Еўропы — ён знаходзіцца ў спісе неўяздных на тэрыторыю Еўрасаюза. Алімпійскія гульні сёлета пройдуць у сталіцы Вялікабрытаніі Лондане. Яны пачынаюцца ўжо ў бліжэйшую пятніцу — 27 ліпеня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула