БЕЛ Ł РУС

У Расіі загарэўся эшалон з боепрыпасамі: знішчаныя 10 вагонаў, спыненыя цягнікі

25.07.2012 / 9:52

У Новасібірскай вобласці загарэўся ваенны эшалон з боепрыпасамі, якія везлі на ўтылізацыю. Агнём знішчаныя 10 вагонаў.

Паводле паведамлення міністэрства, ахвяраў і пацярпелых у выніку пажару і выбухаў снарадаў няма. Разам з тым паведамляецца, што з-за надзвычайнага здарэння сур’ёзна парушана чыгуначны рух: па папярэдніх дадзеных, спыненыя 23 цягнікі, у тым ліку дзевяць пасажырскіх.

Паводле самых папярэдніх звестак, прычына здарэння — няспраўнасць тармазной сістэмы эшалона.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула