БЕЛ Ł РУС

Уводзіцца забарона шукаць скарбы з дапамогай металашукальнікаў

25.07.2012 / 11:46

Гэтыя захады ўводзяцца супраць чорных капальнікаў.

У Беларусі будзе забаронена выкарыстанне металашукальнікаў усімі, хто не звязаны з вывучэннем нетраў на прафесійным узроўні.

Аб гэтым паведаміў начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Беларусі Ігар Чарняўскі.

«Такія меры ўвялі з-за актыўнасці так званых чорных капальнікаў. Карыстацца металашукальнікамі можна будзе толькі тым, хто мае на гэта адпаведны дазвол», — сказаў Ігар Чарняўскі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула