БЕЛ Ł РУС

Сяргей Каваленка напісаў прашэнне аб вызваленні

25.07.2012 / 13:50

ЗП

З ім у турме бачыліся брат і бацька.

Сяргей Каваленка расказаў ім, што напісаў ліст з адным радком: «Прашу мяне вызваліць». Сваёй віны ён не прызнаваў.
Сваякі адзначаюць, што з Сяргея ў калоніі хочуць зрабіць злоснага парушальніка. Цяпер працягваецца спатканне Каваленкі з жонкай Аленай і сынам Валянцінам.

Сяргей Каваленка стаў вядомым сваім учынкам на Раство ў 2010 годзе, калі вывесіў на навагодняй ялінцы ў Віцебску аграмадны бел-чырвона-белы сцяг. За гэта яго асудзілі да хатняй хіміі. А потым адправілі ў турму на 2 гады і 1 месяц за парушэнне адбыцця пакарання.

Сяргей Каваленка прызнаны міжнароднымі арганізацыямі палітвязнем.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула