БЕЛ Ł РУС

Ці распадзецца Беларуская калійная кампанія?

25.07.2012 / 14:50

«Беларуськалій» і «Уралкалій» спрачаюцца за экспартныя квоты па здабычы калію.

Расійскія аналітыкі не выключаюць магчымасці развалу ЗАТ «Беларуская калійная кампанія» (БКК) праз канфлікт інтарэсаў акцыянераў ў палітыцы продажаў.

БКК была заснаваная ў снежні 2005 года на парытэтных умовах РУП ВА «Беларуськалій» і ААТ «Уралкалій». Акцыянерамі кампаніі з’яўляюцца ААТ «Беларуськалій» (45%), Беларуская чыгунка (5%) і ААТ «Уралкалій» (50%).

Пры стварэнні кампаніі было падпісана пагадненне, у якім агаворвалася, што

экспартныя квоты будуць размяркоўвацца паміж асноўнымі акцыянерамі зыходзячы з іх устаноўленых вытворчых магутнасцяў. На першапачатковым этапе доля «Беларуськалія» склала каля 60%, «Уралкалія» — 40%.

Аднак цяпер сітуацыя змянілася. Згодна з раней агучанымі планамі, у 2012 годзе «Беларуськалій» плануе вырабіць толькі 9–9,4 млн тон калійных угнаенняў, а «Уралкалій», зацікаўлены ў максімальным павелічэнне продажаў, — ажно 10,5–10,8 млн тон.

У выніку экспартныя квоты «Беларуськалія» складаюць усяго 47%, што не задавальняе беларусі бок. Эксперты чакаюць, што акцыянеры знойдуць кампраміс, і справа не дойдзе да развалу кампаніі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула