БЕЛ Ł РУС

Кэці Прайс заявіла, што не карыстаецца кантрацэпцыяй

26.07.2012 / 11:52

Гламурная мадэль Кэці Прайс не карыстаецца кантрацэпцыяй. Прыгажуня гэта робіць (дакладней гэтага не робіць) ужо чатыры гады.
Ёй — брыдкія прэзерватывы і супрацьзачаткавыя таблеткі. Свецкая львіца не баіцца венерычных захворванняў. Яна, маці траіх дзяцей, зусім не супраць завесці чацвёртага.

Чатыры гады — прамежак часу невялікі. Аднак Кэці за гэты час памяняла трох мужчын. Яна была жонкай спевака Пітэра Андрэ і байца ММА Алекса Рыда. Зараз сустракаецца з аргенцінскім манекеншчыкам Леандра Пена.

Адносіны Прайс з Андрэ — бясконцая чарада скандалаў. Сумеснае жыццё з Рыдам — бясхмарнае шчасце, перапыненае нечаканым разладам. Раман з Пена — цяжкое расстанне і палкае ўз’яднанне. Пра любоўныя прыгоды Кэці можна зняць цікавую мыльную оперу…

Можна згадаць і былога хлопца дзяўчыны. Некалі, даўным-даўно, яна сустракалася з найвялікшым футбалістам Трынідада і Табага Дуайтам Ёркам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула