БЕЛ Ł РУС

«Изыди вон!» — фотафакт

26.07.2012 / 12:5

Nashaniva.com

Актывістка Femen атакавала патрыярха Кірыла ў Кіеве.

Актывістка ўкраінскага руху Femen са словамі «Изыди вон!» паспрабавала прарвацца да патрыярха РПЦ Кірыла, які прыляцеў у Кіеў.

Ахова не пусціла.

Паводле Femen, дзяўчына паспрабавала выказаць свой пратэст супраць «антыдзяржаўнай дзейнасці патрыярха», а таксама «незаконнага арышту антыпуцінскіх актывістак [Pussy Riot], аддадзеных ганебнаму судзілішчу пад крыкі звар’яцелых крамлёўскіх ханжоў».

Патрыярх Кірыл прыбыў у Кіеў для правядзення традыцыйных набажэнстваў з нагоды 1024-й гадавіны хрышчэння Русі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула