БЕЛ Ł РУС

Расея можа ўвесці экспартныя пошліны на растваральнікі

26.07.2012 / 20:41

Паводле «Інтэрфакса»

Каб прыкрыць шэрыя схемы беларускіх паставак.

Міністэрствы і ведамствы РФ вывучаюць магчымасць павышэння экспартных пошлін на растваральнікі да ўзроўню экспартных пошлін на бензін у рамках Мытнага cаюза.

Расійскі бок лічыць, што Беларусь, у апошні час павялічыўшы закупы расійскай нафты, стала экспартаваць на еўрапейскія рынкі бензін пад выглядам растваральнікаў.

Экспартная пошліна на растваральнікі ў рамках Мытнага саюза роўная нулю, тады як на бензін складае 90% ад экспартнай пошліны на нафту.
Такая схема прыводзіць да істотных страт расейскага бюджэту.

Расійскі бок таксама прапануе Беларусі правесці следства і высветліць, якія кампаніі займаліся экспартам бензіну пад выглядам растваральнікаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула