БЕЛ Ł РУС

The Grateful Dead — Truckin’

1.08.2012 / 13:7

ЮУ

Сёння споўнілася б 70 Джэры Гарсія, аднаму з самых выбітных музыкаў 1970-х.

Джэры Гарсія, лідар найважнейшага гурту ў гісторыі імправізацыйнай музыкі The Grateful Dead, нарадзіўся 1 жніўня 1942 года.

На правай руцэ Гарсіі не было сярэдняга пальца, дакладней ягонай апошняй фалангі, што часткова стварыла ягоны падыход да гітарных пасажаў — зблытаць гітару Гарсіі з іншай немагчыма.

The Grateful Dead сталі флагманам амерыканскай псіхадэлічнай музыкі — у 1960-я сябравалі з Кенам Кізі і разам ладзілі ягоныя «кіслотныя тэсты» — эксперыменты з пашырэннем свядомасці.
Тады «Удзячныя мерцвякі» маглі ўзяць яую-небудзь песню і без усялякага напружання граць яе 45 хвілінаў. У 70-я Гарсія і кампанія адправіліся ў бесперапынны тур, падчас якога дазволілі любому аматару бясплатна запісваць іх музыку: рэч у тым, што сапраўдны The Grateful Dead нельга ацэньваць па студыйных працах — у фармат 45-хвіліннай кружэлкі не ўкладаліся іх неверагодна доўгія «джэмы». Дзякуючы таму дазволу, цяпер вядома некалькі тысячаў канцэртных запісаў гурту.

Джэры Гарсія лічыцца адным з самых «чалавечных» музыкаў ЗША —
яго вобраз ніяк не супадае з вобразам зоркі, да якой за кіламетр не падыйдзеш. Да таго ж, ягоная гітара гучыць на альбомах бадай што ўсіх каліфарнійскіх калег.
Паралельна «мерцвякам» Гарсія меў яшчэ некалькі праектаў —
ад адмысловага гурту для выканання кавераў пад назвай Jerry Garcia Band да супольнага праекту з віртуозам мандаліны Дэвідам Грысманам.

Памёр Гарсія ў 1995 годзе, аднак усе ягоныя гурты працягваюць выступаць — змяніўшы чацвёртую назву, The Grateful Dead (цяпер завецца Furthur) працягвае заставацца сімвалам амерыканскіх 60-х.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула