БЕЛ Ł РУС

Аляксандра Герасіменя выйграла срэбра Алімпіяды

2.08.2012 / 22:46

nn.by

Беларускія плыўцы на Алімпіядах у складзе нацыянальнай каманды яшчэ медалёў не бралі.

Срэбра, пасля ўзнагароджання. Лондан 02.08.2012

Беларуская плыўчыха Аляксандра Герасіменя выйграла вечарам 2 жніўня срэбраны медаль у заплыве на 100 метраў вольным стылем на Летніх Алімпійскіх Гульнях у Лондане.

Яна фінішавала другой з вынікам 53,38 секунды. Золата выйграла галандка Раномі Краміваджоджа з вынікам 53,00.

Бронза ў Йі Танг з Кітая (53,44).

Такім чынам у беларусаў другі медаль на Гульнях-2012. Учора бронзу заваявала Марына Шкерманкова ў цяжкай атлетыцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула