БЕЛ Ł РУС

Тозік адмаўляе датычнасць Беларусі да спекуляцыі алімпійскімі білетамі

3.08.2012 / 10:7

СГ

500 бясплатных білетаў, вылучаных Беларусі і Расіі, сканфіскавала нарвежская паліцыя.

Бясплатныя квіткі, выяўленыя ў Осла, беларускі НАК, па словах віцэ-прэм'ера, не атрымліваў. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Міністэрства спорту і турызму Уладзімір Несцяровіч са спасылкай на намесніка прэм'ер-міністра Анатоля Тозіка, які знаходзіцца ў Лондане, паведамляе БелаПАН.

Нагадаем, учора супрацоўнікі нарвежскай паліцыі канфіскавалі з незаконнага абароту каля тысячы білетаў на Алімпійскія гульні.

Першапачаткова квіткі былі вылучаныя аргкамітэтам гульняў для Нацыянальных алімпійскіх камітэтаў Беларусі і Расіі. Частку з іх паспрабаваў завезці ў Нарвегію грамадзянін Польшчы. У яго паліцыя знайшла каля 500 квіткоў. Яшчэ каля 400 квіткоў былі канфіскаваныя з паштовай пасылкі.

Квіткі, выдзеленыя расійскаму і беларускаму аргкамітэта, былі адмыслова пазначаныя, як не прызначаныя для продажу.

Чорны рынак гандлю алімпійскімі квіткамі квітнее ў часе кожных гульняў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула