БЕЛ Ł РУС

КДБ фармалізаваў парадак абмежавання выезду грамадзян

3.08.2012 / 10:49

КДБ Беларусі фармалізаваў парадак абмежавання выезду грамадзян краіны, якія стаяць на прафілактычным уліку ў органах дзяржбяспекі.

У адпаведнасці з пастановай КДБ № 32, апублікаванай на сайце Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі, рашэнне аб часовым абмежаванні права грамадзян Беларусі, якія знаходзяцца на прафілактычным уліку ў КДБ, на выезд з краіны прымаюць начальнікі органаў дзяржаўнай бяспекі і іх намеснікі.

Гэтыя ж асобы маюць права прыняць рашэнне аб зняцці часовага абмежавання і аб дазволе грамадзяніну, адносна якога прынятыя адпаведныя абмежаванні, выезду з Беларусі на пэўны тэрмін.

Аб прынятым рашэнні пра часовае абмежаванне права грамадзян на выезд зь Беларусі альбо аб зняцці такога абмежавання грамадзяніну накіроўваецца паведамленне паводле зацверджанай формы.

Кіраўнік Беларусі ў пачатку ліпеня сваім указам даў КДБ права ўносіць у банк дадзеных асобаў, якім абмежаваны выезд за мяжу, грамадзян краіны, якія знаходзяцца на прафілактычным уліку ў органах дзяржбяспекі. Між тым 27 ліпеня кіраўнік Беларусі прыняў указ № 333, які, у прыватнасці, дазваляе адмовіць у выдачы пашпарта грамадзяніну Беларусі, які ўжо знаходзіцца за яе межамі, у выпадку абмежавання ягонага права на выезд.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула