БЕЛ Ł РУС

Савіных: «Дзейнасць Эрыксана была скіраваная на разбурэнне двухбаковых адносін»

3.08.2012 / 17:49

«Прынята рашэнне пра непадаўжэнне акрэдытацыі шведскага пасла»

Прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных пракаментаваў сітуацыю з шведскім паслом Стэфанам Эрыксанам:

«Беларускі бок не выдварае швэдзкага пасла. Прынята рашэньне пра непадаўжэньне яго акрэдытацыі.
Стэфан Эрыксан працаваў у Беларусі на працягу 7 гадоў, за гэты час яго дзейнасьць была скіраваная не на стварэньне, а на разбурэньне двухбаковых адносін. Гэтае рашэньне ляжыць у плоскасці нашых двухбаковых адносін. Калі швэдзкі бок будзе імкнуцца да абвастрэньня сытуацыі, мы будзем вымушаныя рэагаваць адэкватна»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула