БЕЛ Ł РУС

Беларускі спеў і танцы ў сэрцы Амерыкі + фота

5.08.2012 / 16:52

Янка Запруднік

У суботу ў амерыканскім Саўт-Рыверы прайшоў традыцыйны беларускі фестываль.

Беларускі карагод. На заднім пляне - Беларуска-амэрыканскі грамадзкі цэнтар у Саўт-Рывэры, пабудаваны ў 1975 г.

Танцавальны гурток, у цэнтры - яго кіраўнічка, 90-гадовая Віла Ляўчук.

Прэзентацыя беларускай п'есы "Цацачная крама" ў залі грамадскага цэнтру.

Маладое пакаленьне спявае беларускія песні. У цэнтры - прадстаўніца новай хвалі эміграцыі Тацьцяна Дзямешчык.

У суботу 4 жніўня беларуска-амерыканская грамада ў горадзе Саўт-Рывэр, штат Нью-Джэрсі, адсьвяткавала свой гадавы фэстываль.

Падзея гэтая адбылася ў невялікай паркавай зоне Беларуска-Амерыканскага Цэнтру, што пры царкве Сьв. Эўфрасіньні Полацкай. У праграме фэстывалю былі песьні, карагоды, танцы, валейбольная гульня.

Працавала традыцыйная кухня з жаранінай, галубцамі, блінчыкамі ды іншымі прысмакамі. Адбылася таксама багатая лятарэя. Ад гарачага дня можна было ахаладзіцца ў залі з кандыцыянэрам ды халоднымі напоямі.

Асаблівасьцю сёлетняга фэстывалю была прысутнасьць дванаццаці асобаў гасьцей зь Беласточчыны, якія прывезьлі з сабою п’есу «Цацачная крама» аўтарства Леаніда Дранька-Майсюка на музыку Ганны Бабік.
Пасля паказу п’есы адбыліся на траўніку, што паміж будынкам цэнтру і царквой, танцы і сьпевы, у якіх выступілі і беластоцкія госьці — група старэйшых вучняў з настаўніцамі-апякункамі Барбарай Пякарскай і Алінай Ваўранюк. На наступны дзень госьці наведалі царкву Жыровіцкай Божай Маці ў суседнім з Саўт-Рывэрам горадзе Гайленд-Парк, дзе таксама выступілі з паказам п’есы ды інфармацыяй пра беларускую адукацыйна-культурную дзейнасьць на Беласточчыне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула