БЕЛ Ł РУС

Масонскія знакі ў замку Радзівілаў

6.08.2012 / 15:24

П-р

У Нясвіжы дэманструецца ўнікальная прыватная калекцыя.

6 жніўня ў нясвіжскім Палацавым ансамблі XVI–XIX ст. адчыняецца выстава «масонская калекцыя са збору У. П. Федаровіча».
Гэта сумесны праект двух айчынных музеяў — Нацыянальнага гісторыка-культурнагамузея-запаведніка «Нясвіж» і Віцебскага абласнога краязнаўчага музея.
Сваёй мэтай арганізатары выставы бачаць азнаямленне наведнікаў з загадкавым светам аднаго з найстарэйшых брацтваў.
Узвышаную алегарычнасць і найтанчэйшы сімвалізм, уласцівыя масонскаму вучэнню, праілюструюць прадметы з прыватнага збору Вацлава Федаровіча — вядомага калекцыянера, уласніка першага прыватнага музея ў Віцебску.
Выстава працягнецца да 18 верасня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула