БЕЛ Ł РУС

Мінчанку на Валожыншчыне абакралі падчас турыстычнага злёту

6.08.2012 / 16:44

Паблізу вёскі Міхалова Ракаўскага сельсавета 5 жніўня ў 46-гадовай жыхаркі Мінска скралі сумку-халадзільнік, два ноўтбукі, красоўкі, тры дыскі, заплечнік. Сума скрадзенага — 20 мільёнаў 650 тысяч рублёў.

Паводле заявы пацярпелай, здарэнне адбылося падчас турыстычнага злёту з 11 гадзін суботы да 4 гадзін 5 нядзелі.

Заведзена крымінальная справа па артыкуле «Крадзеж».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула