БЕЛ Ł РУС

Памёр сцэнарыст фільма «Масква слязам не верыць»

6.08.2012 / 17:30

Сцэнарыст, заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР Валянцін Чарных памёр у панядзелак, 6 жніўня, на 78-м годзе жыцця.

Сярод самых вядомых прац Чарных у якасці сцэнарыста — ганараваны прэміяй «Оскар» фільм «Масква слязам не верыць». Акрамя таго, ён працаваў над карцінамі «Каханне зямное», «Выйсці замуж за капітана» і шматлікімі іншымі, пісаў сцэнары для серыялаў, сярод якіх — «Брэжнеў».

Валянцін Чарных нарадзіўся 12 сакавіка 1935 года ў Пскове. У 1967 г. скончыў сцэнарны факультэт ВГІКа. Пазней Чарных выкладаў у гэтай ВНУ, кіраваў сцэнарнай майстэрняй. Быў удастоены Дзяржаўнай прэміі СССР за фільм «Смак хлеба».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула