БЕЛ Ł РУС

Працы беларускага фатографа — сярод найлепшых здымкаў Алімпіяды-2012

7.08.2012 / 9:55

Nashaniva.com

Фота былі зробленыя падчас спаборніцтваў па настольным тэнісе.

Некалькі работ фатографа агенцтва Associated Press Сяргея Грыца трапілі ў топ найлепшых здымкаў Алімпіяды-2012 у Лондане па версіі адразу некалькіх СМІ. Усе фота былі зробленыя падчас спаборніцтваў па настольным тэнісе.

Аўтарытэтная расійская суполка prophotos-ru паведаміла аб тым, што фатаграфія Сяргея Грыца трапіла ў лік лепшых здымкаў Алімпіяды.

На здымку японская тэнісістка Касумі Ішыкава, уладальніца «бронзы» па настольным тэнісе

Афіцыйны рэсурс Алімпіяды-2012olympics.time.com размясціў падборку найлепшых фота спаборніцтваў па настольным тэнісе пад жартаўлівым загалоўкам «Настольны тэніс ці тэлекінез. Вырашаць вам «. У яе таксама ўвайшлі здымкі нашага таленавітага суайчынніка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула