БЕЛ Ł РУС

Украіна прыпыніла ўвоз дзіцячага харчавання з Беларусі

7.08.2012 / 11:6

У прадукцыі «Беллакта» нібыта выяўлена цвіль.

Распараджэннем галоўнага дзяржаўнага інспектара ветэрынарнай медыцыны Украіны часова прыпынены ўвоз сухіх малочных сумесяў для дзіцячага харчавання беларускага ААТ «Беллакт». Пра гэта паведаміла ў аўторак Дзяржаўная ветэрынарная і фітасанітарная служба Украіны.

Супрацоўнікі Дзяржаўнага навукова-даследчага інстытута па лабараторнай дыягностыцы і ветэрынарна-санітарнай экспертызе выявілі ў сухой малочнай сумесі для дзіцячага харчавання «Беллакт Біфіда 2» неадпаведнасць па мікрабіялагічных паказчыках. У прадукцыі нібыта знойдзена цвіль.

Такія крокі звычайна маюць на мэце выцясненне замежнай прадукцыі з нацыянальнага рынку. Нядаўна аналагічныя спрэчкі ішлі вакол беларускага мяса й малака, а ў Беларусі, адпаведна, — украінскіх цукерак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула