БЕЛ Ł РУС

Пакуль шведы не прыедуць, будуць сядзець беларусы

7.08.2012 / 17:24

КДБ прапануе арганізатарам «плюшавага дэсанту» прыехаць у Мінск для дачы паказанняў.

На фота: Сяргей Башарымаў і Антон Сурапін.

Пра гэта паведаміў Цэнтр інфармацыі і грамадскіх сувязяў Камітэта дзяржбяспекі, паведамляе БелТА.

«У інтарэсах аб’ектыўнага расследавання крымінальнай справы і высвятлення ўсіх акалічнасцяў парушэння паветранай прасторы Рэспублікі Беларусь і Літоўскай Рэспублікі Камітэтам дзяржаўнай бяспекі прапануецца падданым Швецыі, якія прынялі ўдзел у арганізацыі і ажыццяўленні незаконнага перамяшчэння праз дзяржаўную мяжу, прыбыць у Мінск для ўдзелу ў следчых дзеяннях у якасці падазраваных, у тым ліку для правядзення вочных ставак», — заявілі ў КДБ.

У камітэце таксама патлумачылі, што па выніках гэтых дзеянняў будуць прыняты канчаткова адпаведныя працэсуальныя рашэнні ў дачыненні да беларускіх грамадзян, якія праходзяць па крымінальнай справе.

«Прапануецца падданым Швецыі, якія ўзялі ўдзел у ажыццяўленні незаконнага перамяшчэння праз дзяржаўную мяжу, прыбыць у Мінск для ўдзелу ў следчых дзеяннях у якасці падазраваных, у тым ліку для правядзення вочных ставак», — заявілі ў КДБ. У камітэце патлумачылі, што “па выніках гэтых дзеянняў будуць прыняты працэсуальныя рашэнні ў дачыненні да беларускіх грамадзян, якія праходзяць па крымінальнай справе”.

Выходзіць, калі шведы не прыедуць, будуць сядзець беларусы.

Юнакоў Антона Сурапіна і Сяргея Башарымава вінавацяць у дапамозе ў перасячэнні мяжы. Сурапін – фатограф, у блогу якога ўпершыню былі надрукаваны фоты мядзведзікаў. А Башарымаў – рыэлтар, які здаваў шведам кватэру.

Ад пачатку вайскоўцы і ідэолагі катэгарычна абвяргалі факт пралёту самалёта. Аднак урэшце гэты факт прызнаў Аляксандр Лукашэнка і вызваліў ад пасад старшыню Дзяржпагранкамітэта і камандуючага Ваенна-паветранымі сіламі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула