БЕЛ Ł РУС

Ванэса Каладзінская не прабілася ў паўфінал турніру па барацьбе

8.08.2012 / 16:12

У вагавой катэгорыі алімпійскага турніру па барацьбе да 48 кг пераможна стартавала ў Лондане беларуска Ванэса Каладзінская. У паядынку 1/8 фіналу яна ўпэўнена перамагла Жульдзіс Ешымаву з Казахстана - 5:0.

А вось у бітве за выхад у паўфінал беларуска прайграла прадстаўніцы Канады, алімпійскай чэмпіёнцы Пекіна-2008 Кэрал Х'юн.

У спаборніцтвах па жаночай барацьбе нашу краіну прадставіць таксама Васіліса Марзалюк, якая выступіць у вагавой катэгорыі да 72 кг.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула