БЕЛ Ł РУС

Чарапаха, якая бачыла падзеі Першай сусветнай, шукае новых гаспадароў

11.08.2012 / 14:37

Блэйк можа пахваліцца зайздросным здароўем.

Апошні жывы сведка разгрому сіл Антанты ў бітве пры Галіполі ў 1915 г. чарапаха Блэйк шукае новых гаспадароў.

Цяперашняя ўладальніца чарапахі Марыён Скінэр мае вельмі паважаны ўзрост, каб самастойна глядзець рэптылію.

Блэйк апынуўся ў Брытаніі, адпадарожнічаўшы вайну ў салдацкай торбе.
Яго першы гаспадар памёр шмат гадоў таму, пасля чаго рэптылія апынулася ў доме місіс Скінэр.

Па словах заолагаў, узрост Блэйка больш за сотню гадоў. Аднак нягледзячы на такі век, рэптылія можа пахваліцца зайздросным здароўем. У мінулым годзе Блэйк нават меў спатканне з самкай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула