БЕЛ Ł РУС

Google абвясціла вайну пірацкім сайтам

13.08.2012 / 9:10

На наступным тыдні кампанія Google зменіць пошукавыя алгарытмы, у выніку чаго карыстальнікам стане складаней шукаць торэнт-трэкеры.

Інтэрнэт-гігант паведаміў, што будзе перш за ўсё прапаноўваць якасны кантэнт, размешчаны на законных падставах. Менавіта такія крыніцы ў першую чаргу з’явяцца на старонцы з вынікамі пошуку.

Пірацкія жа сайты і рэсурсы, дзе нелегальна размяшчаюцца файлы або спасылкі на іх, будуць наўмысна заніжацца ў пошукавай выдачы. У Google адзначылі, што кампанія штомесяц атрымлівае ад уладальнікаў аўтарскіх правоў больш за 4 млн запытаў на выдаленне з пошуку тых ці іншых інтэрнэт-старонак. Гэта больш, чым за ўвесь 2009 год.

Інтэрнэт-карпарацыя не можа выдаляць падазроныя рэсурсы з пошукавага спісу, бо толькі суд можа вырашыць, ці парушыў сайт аўтарскія правы. Тым не менш, Google будзе ўлічваць скаргі праваўладальнікаў пры ранжыраванні вынікаў пошуку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула