Баксёры з Камеруна хочуць застацца ў Лондане, бо баяцца расправы дома
Пяцёра баксёраў з Камеруна, якія прынялі ўдзел у Алімпійскіх гульнях у Лондане, заявілі пра сваё жаданне застацца ў Вялікабрытаніі.
На мінулым тыдні пасля свайго выступу на спаборніцтвах баксёры разам з плыўцом і запасным галкіперам жаночай зборнай самавольна пакінулі Алімпійскую вёску.
Усе пяцёра баксёраў распавялі, што кіраўніцтва Алімпійскай дэлегацыі іх краіны пагражала ім заканчэннем кар'еры ў выпадку нездавальняючага выніку на спаборніцтвах.
Паводле словаў аднаго з баксёраў, жаданне алімпійцаў застацца ў Вялікабрытаніі звязана з надзеяй паляпшэнне іх прафесійных навыкаў.
Раней у невядомым кірунку збег 15-гадовы факеланосец з Эфіопіі, які быў запрошаны ў Лондан для ўдзелу ў эстафеце Алімпійскага агню.