БЕЛ Ł РУС

Астапчук: Мяне правяралі ў ліпені і ўсё было «чыста»

13.08.2012 / 16:30

Беларуская штурхальніца ядра пракаментавала сітуацыю з допінг-скандалам.

У эфіры тэлеканала АНТ Надзея Астапчук сказала, што яна ў разгубленасці і «не разумее, што адбылося». Паводле яе словаў, у канцы ліпеня яе правяралі, былі «міжнародныя пробы», і было «ўсё чыста».

Цяпер Астапчук чакае вяртання з Лондана беларускай дэлегацыі. Спадзяецца, што ёй патлумачаць сітуацыю і будзе прынятае рашэнне, што рабіць далей.

Нагадаем, у панядзелак стала вядома, што Міжнародны алімпійскі камітэт забраў залаты медаль у беларускай штурхальніцы ядра Надзеі Астапчук. У допінг-пробах спартоўкі знайшлі прэпарат-анаболік. У выніку, Астапчук мусіць здаць свой медаль. Яна не атрымае і 150 тысяч долараў прызавых, абяцаных за «золата» Алімпіяды.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула