БЕЛ Ł РУС

Заічкаў: Допінг у Астапчук пацвердзілі спробы А і Б

14.08.2012 / 13:00

Памочнік Лукашэнкі па пытаннях спорту звінаваціў у правале на Гульнях «некаторых трэнераў».

Беларускі бок будзе змагацца за залаты медаль Надзеі Астапчук. Пра гэта паведаміў журналістам па прылёце з Лондана першы віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта і памочнік Лукашэнкі па пытаннях фізкультуры, спорту і развіцця турызму Ігар Заічкаў.

«У крыві спартсменкі быў знойдзены допінг, гэта пацвердзілі абедзве спробы — А і Б. Мы будзем разбірацца, што адбылося, правядзем расследаванне.
Мы яшчэ пазмагаемся за медаль нашай спартсменкі, будзем адстойваць яе інтарэсы», — сказаў Ігар Заічкаў.

Каментуючы вынікі беларускіх алімпійцаў на мінулых Гульнях у Лондане [Беларусь заваявала 12 медалёў], першы віцэ-прэзідэнт НАК Беларусі заявіў, што каманда нічога выбітнага не паказала. «План на Алімпіяду не выкананы, па некаторых відах спорту выступленне і зусім апынулася правальным», — падкрэсліў ён. «Справа не ў спартоўцах: яны змагаліся, выступалі ў сваю сілу.

Гэта віна нашых асобных спартыўных функцыянераў, некаторых трэнерах.
У хуткім часе мы правядзем пасяджэнне, правядзем вынікі, будуць праведзены некаторыя кадравыя змены», — растлумачыў Ігар Заічкоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула