БЕЛ Ł РУС

Апытанка «Прессбола»: 2466 чалавек за каментаванне футбола па-беларуску

16.08.2012 / 11:26

nn.by

У апытанні ўзялі ўдзел 4200 чытачоў выдання.

Спартыўная газета «Прессбол» спытала ў сваіх чытачоў як яны ставяцца да каментавання чэмпіянату Беларусі па футболе па-беларуску. У апытанцы на сайце выдання прынялі ўдзел 4200 чалавек.

З іх 2466 чалавек (58,7%) вітаюць гэтую ініцыятыву, 707 чытачоў (16,8%) не бачаць розніцы, 324 чалавекі (7,7%) мяркуюць, што варта паспрабаваць, а 703 (16,7%) адказалі, што ў такіх выпадках выключаюць гук.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула