БЕЛ Ł РУС

Амерыканскі сенатар заклікаў не праводзіць ЧС па хакеі ў Беларусі

21.08.2012 / 11:29

Амерыканскі сенатар ад штата Ілінойс Марк Кірк заклікаў Міжнародную федэрацыю хакея (IIHF) не праводзіць чэмпіянат свету па хакеі ў 2014 годзе ў Мінску.

Аб гэтым гаворыцца ў яго заяве, якую распаўсюдзіла праваабарончая арганізацыя Libereco — Partnership for Human Rights.

«Міжнародная федэрацыя хакея павінна адмяніць свае планы правесці чэмпіянат свету — 2014 у Мінску, — заявіў Кірк. — Жорсткія рэпрэсіі прэзідэнта Лукашэнкі супраць свабоды слова і сходаў не павінны заахвочвацца з боку МФХ. Міжнародная супольнасць павінна быць з народам Беларусі, а не з дыктатарам, які пазбаўляе гэты народ асноўных правоў чалавека».

Праваабарончая арганізацыя Libereco — Partnership for Human Rights сумесна з 7-ю міжнароднымі НДА з Германіі, Швецыі, Нарвегіі, Швейцарыі, Чэхіі і Славакіі праводзіць кампанію па пераносе чэмпіянату свету па хакеі ў 2014 годзе з Беларусі ў іншую краіну.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула