БЕЛ Ł РУС

Журналістам паказалі пашпарт Лукашэнкі — фота

21.08.2012 / 17:8

Nashaniva.com

Суцэльныя загадкі.

Журналіст Уладзімір Чудзянцоў апублікаваў у сваім блогу ў Facebook фатаграфію дыпламатычнага пашпарта Аляксандра Лукашэнкі. Здымак быў зроблены ў часе экскурсіі ў новаадкрыты Музеі беларускай дзяржаўнасці.

«Гэта менавіта дыпламатычны пашпарт Лукашэнкі. Пасля таго, як ён стаў нядзейным паводле тэрміну дзеяння, яго перадалі ў музей», — адзначыў журналіст.

Гэты пашпарт выдалі ў 1997 годзе. Тэрмін яго дзеяння скончыўся ў 2002-м.

Пры гэтым транскрыпцыя імя і прозвішча Лукашэнкі пададзена з расейскай мовы, хоць імя па правілах транскрыпцыя павінна быць з нацыянальнай, беларускай мовы.

Месцам нараджэння Аляксандра Лукашэнкі ўказаны Магілёў, хоць нарадзіўся ён у пасёлку Копысь Аршанскага раёна Віцебскай вобласці.
Дата нараджэння — 30 жніўня 1954 года. Але пазней у якасці дня нараджэння стаў указвацца дзень 31 жніўня.

Нарэшце, адсутнічае абавязковы для ўсіх асабісты нумар.

Уладзімір Чудзянцоў абяцае неўзабаве вялікі рэпартаж на партале Tut.by.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула