БЕЛ Ł РУС

Кіроўца, якога штрафавалі 81 раз, загінуў у аварыі

24.08.2012 / 14:34

Nashaniva.com

У лабавым сутыкненні загінуў і кіроўца іншага аўто. Адзін чалавек у рэанімацыі.

Фота ДАІ Гомельскай вобласці для auto.onliner.by.

Фота ДАІ Гомельскай вобласці для auto.onliner.by.

Фота 112.by.

Фота 112.by.

23 жніўня ў 14:39 на аўтадарозе М5 Гомель-Мінск сутыкнуліся два аўто, паведамляе сайт МНС.

Паводле інфармацыі ДАІ, кіроўца Audi выехаў на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся з Volkswagen. У выніку аварыі загінулі кіроўцы аўтамабіляў, пасажыр Audi трапіў у рэанімацыю. Аўтамабілі фактычна ператварыліся ў металалом.

Як паведамляе Auto.onliner.by са спасылкай на прэс-службу УДАІ МУС, кіроўца Audi з 2007 года 81 раз прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці да парушэнне ПДР. Яго двойчы пазбаўлялі вадзіцельскага пасведчання — за паўторнае перавышэнне хуткасці і за парушэнне правілаў абгону.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула