БЕЛ Ł РУС

Беларус выйграў у покер мільён еўра

26.08.2012 / 17:40

Мікалай Побаль перамог у Еўрапейскім покерным турніры ў Барселоне.

Чэмпіёнам Еўрапейскага покернага турніру (EPT) у Барселоне стаў беларус Мікалай Побаль.

Ён пераадолеў рэкорднае для турніру поле ў 1.082 гульцы, паведамляе сайт championat.com. Самым складаным было супрацьстаянне двум фінам — Ілары Сахаміесу і Джоні Юкімайнену, з якімі ён некалькі гадзін правёў за гульнёй 3-max.

У барацьбе за галоўны прыз выйгрыш беларуса склаў 1.007.550 еўра.

Мікалай Побаль скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, спецыяльнасць «Міжнародная эканоміка».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула