БЕЛ Ł РУС

Сёння пачынаюцца выступы кандыдатаў у дэпутаты па ТБ і радыё

27.08.2012 / 8:48

Згодна з палажэннем Цэнтрвыбаркама аб парадку выкарыстання СМІ пры падрыхтоўцы і правядзенні выбараў дэпутатаў палаты прадстаўнікоў, кандыдаты маюць права на адзін бясплатны выступ са сваёй перадвыбарнай праграмай па дзяржаўным ТБ і адзін — па дзяржаўным радыё.

Дакументам прадугледжана, каб выступы прыпадалі на самы рэйтынгавы эфірны час: па тэлебачанні — з 19.00 да 20.00, па радыё — з 18.00 да 19.00.

Прэтэндэнты на дэпутацкія мандаты, якія вылучаюцца ў Мінску, змогуць агучыць сваю перадвыбарчую праграму па тэлеканале «Беларусь 2» і на хвалях радыёстанцыі «Сталіца». Кандыдаты, зарэгістраваныя па абласцях, акрамя Мінскай, выступяць па мясцовым тэле- і радыёканалах. Тым, хто балатуецца ад Мінскай вобласці эфірны час дадуць «СТВ» і радыё «Сталіца».

Датэрміновае галасаванне ў Беларусі пройдзе з 18 па 22 верасня ўключна. Асноўны дзень галасавання 23 верасня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула