БЕЛ Ł РУС

Кыргызстан спадзяецца, што Беларусь выдасць Жаныша Бакіева

27.08.2012 / 11:46

Працягласць кансультацый кіргізскага пасла будзе залежаць ад пазіцыі беларускага боку.

Працягласць кансультацый кіргізскага пасла ў Беларусі будзе залежаць ад пазіцыі беларускага боку, заявіў журналістам 27 жніўня ў Мінску саветнік пасольства Кыргызстана Дзмітрый Лі.

Журналістаў сабралі для таго, каб растлумачыць сітуацыю вакол адсутнасці ў Беларусі пасла Кыргызстана Эрыка Асаналіева і супярэчлівыя паведамленні адносна яго адклікання на кансультацыі ў Бішкек, што з’явіліся ў СМІ.

«Каб пазбегнуць розных інтэрпрэтацый у гэтым пытанні я ўпаўнаважаны заявіць, што Асаналіеў адкліканы ў Бішкек для правядзення кансультацый у сувязі з сітуацыяй адносна знаходжання Жаныбека Бакіева на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь», — сказаў саветнік.

Ён удакладніў, што пасол быў адкліканы 24 жніўня.

Паводле слоў Дзмітрыя Лі, такая мера прынята «ў сувязі з адсутнасцю рэакцыі кампетэнтных органаў беларускага боку на вербальную ноту ад 21 жніўня і заяву МЗС Кыргызстана ад 22 жніўня адносна знаходжання грамадзяніна Кыргызстана Жаныбека Бакіева на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, якога адшукваюць праваахоўныя органы Кыргызстана і Інтэрпол за ўчыненыя раней асабліва цяжкія крымінальныя злачынствы».

Кіргізскі бок спадзяецца на тое, што беларускія ўлады «ўсё-такі прымуць вычарпальныя меры па неадкладным затрыманні і экстрадыцыі Жаныбека Бакіева ў Кыргызскую Рэспубліку ў межах дзейных міжнародных дагавораў, удзельнікамі якіх з’яўляюцца як Кыргызстан, гэтак і Беларусь»,

падкрэсліў саветнік пасольства.

***

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула