БЕЛ Ł РУС

Дэманстранты закідалі камянямі амбасаду Беларусі ў Кыргызстане

28.08.2012 / 11:3

Каля будынка прайшоў мітынг з удзелам каля ста чалавек.

Камянямі было разбітае шкло на стэндзе і вокнах амбасады, а таксама разбілі гаршкі з раслінамі.

Адзін з удзельнікаў акцыі Арстан Сагындыкаў заявіў, што мітынгоўцы (а гэта пераважна сваякі загінулых падчас красавіцкіх падзеяў 2010 года ў Бішкеку) патрабуюць, каб да іх выйшаў беларускі амбасадар і заслухаў іх патрабаванні.

Сярод іх — выдача брата экс-прэзідэнта Жаныша Бакіева, які можа знаходзіцца ў Беларусі.

Як паведамляе «Вечерний Бишкек», у амбасадзе кажуць, што не ведаюць, што адбываецца пад іх вокнамі, якія шчыльна зачыненыя.

У беларускую амбасаду прыехаў намеснік міністра замежных спраў Кыргызстана Аскар Бешымаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула