БЕЛ Ł РУС

Дзень беларускага пісьменства ў 2013 годзе прыме Быхаў

29.08.2012 / 17:20

Сёлета свята пройдзе ў Глыбокім.

Дзень беларускага пісьменства ў 2013 годзе адбудзецца ў Быхаве. Пра гэта паведаміла першы намеснік міністра інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч.

Дзень беларускага пісьменства з году ў год праводзіцца ў гістарычных і культурных цэнтрах, з якімі непарыўна звязана жыццё вядомых дзеячаў краіны.
У розныя гады ён ужо адзначаўся ў Полацку, Тураве, Навагрудку, Нясвіжы, Оршы, Пінску, Заслаўі, Мсціславе, Міры, Камянцы, Паставах, Шклове, Барысаве, Смаргоні, Хойніках, Ганцавічах.
Сёлета свята пройдзе 1-2 верасня ў Глыбокім Віцебскай вобласці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула