БЕЛ Ł РУС

Пасол Дзенісенка: Інфармацыя аб знаходжанні Ж. Бакіева ў Мінску сумніўная, бо ідзе ад апазіцыі Беларусі

30.08.2012 / 11:26

Nashaniva.com

Беларускі пасол у Кыргызстане Віктар Дзенісенка сумняваецца ў тым, што Жаныбек Бакіеў, брат Курманбека Бакіева, быў сфатаграфаваны ў Беларусі.

Пра гэта дыпламат заявіў 30 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Бішкеку.

«Я не зусім давяраю фота, на якім адлюстраваны брат экс-прэзідэнта Кыргызстана», — цытуе Дзенісенку мясцовае інфармагенцтва 24kg.

Па словах дыпламата, сапраўднасць фатаграфіі, выкладзенай ў інтэрнэце, выклікае ў яго сумневы.
«Я таксама бачыў фота ў СМІ, але я не зусім яму давяраю, таму што тут больш палітычнага складніка У любым выпадку, мы давядзем заклапочанасць Кыргызскай Рэспублікі да кіраўніцтва Беларусі.», — Заявіў Дзенісенка. Ён запэўніў, што кампетэнтныя органы Беларусі займаюцца гэтай справай, і неўзабаве будуць дадзены каментары, паведамляе БелаПАН.
«Тут больш палітыкі, чым доказаў. Адзначу: Інфармацыя зыходзіць ад апазіцыйных сіл Беларусі, за яе тут жа хапаюцца СМІ,
а ўдзельнікаў акцый выкарыстоўваюць пэўныя сілы. Дыпмісіі працуюць у многіх гарачых кропках, і ў сувязі з гэтым нядаўні інцыдэнт (маецца на ўвазе акцыя каля амбасады Беларусі ў Бішкеку, падчас якой былі разбітыя шыбы ў будынку дыпмісіі — натуральная з’ява. Як і нельга казаць аб разрыве дыпламатычных адносін. Але за падобныя дзеянні ўсё ж павінен нехта адказваць», — . падкрэсліў дыпламат.
Нагадаем, аб’яўлены ў міжнародны вышук Жаныш Бакіеў, брат скінутага прэзідэнта Курманбека Бакіева, нядаўна быў заўважаны і сфатаграфаваны ў цэнтры Мінска 17 жніўня з яшчэ двума падазраванымі ў трайным забойстве. Здымак зроблены відавочцамі каля кафэ «Грунвальд» на вуліцы К. Маркса, непадалёк ад Адміністрацыі прэзідэнта.
24 жніўня прэс-служба кіргізскага МЗС паведаміла пра адкліканне пасла Асаналіева з Мінска. У той жа дзень дзяржаўнае агенцтва БелТА са спасылкай на пасольства Кыргызстана ў Мінску абвергла інфармацыю пра адкліканне пасла.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула