Выбух на Мінскім падшыпнікавым заводзе + фота
Пацярпелых няма.
30 жніўня ў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне пра выбух газапаветранай сумесі (без далейшага ўзгарання) у памяшканні для захоўвання вузлоў і дэталяў ўчастку ліцця кавальскага корпуса ААТ «Мінскі падшыпнікавы завод» у Мінску (Жылуновіча, 2).
У выніку выбуху часткова разбураныя цагляныя перагародкі і перакрыцці памяшкання для захоўвання вузлоў і дэталяў. Таксама павыбівала шыбы кавальскага корпуса. Тэхналагічны працэс не парушаны.
Прычына выбуху высвятляецца.