Былы прэзідэнт Акаеў выбачыўся перад кіргізамі
Сваёй галоўнай памылкай ён назваў прасоўванне ва ўладу дырэктара маленькага завода Бакіева.
Зрынуты рэвалюцыяй 2005 года
«Паважаныя суайчыннікі, кіргіскі народ і кіргістанцы! Мы святкуем
Да адной з найбольшых сваіх памылак Акаеў залічыў прывод да ўлады Курманбека Бакіева:
«Падчас фармавання новай дзяржавы непазбежныя памылкі і хібы. … Сярод гэтых памылак — прасоўванне дырэктара маленькага завода Курманбека Бакіева ў губернатары двух вобласцяў, а потым і на пасаду кіраўніка ўрада.
Як паказваюць падзеі 2005 і 2010 гадоў, гэта была мая самая вялікая памылка. Ён нанёс вялікую шкоду народу і дзяржаве».
Аскар Акаеў, скінуты з пасады прэзідэнта Кыргызстана ў выніку крывавых пратэстаў у сакавіку 2005 года, атрымаў прытулак у Расіі.
Курманбек Бакіеў, скінуты з пасады прэзідэнта ў выніку крывавых пратэстаў у красавіку 2010 года, атрымаў прытулак у Беларусі.