БЕЛ Ł РУС

Пісьменнік Рычард Бах разбіўся на самалёце, ён у цяжкім стане

2.09.2012 / 14:1

Аўтар культавай кнігі «Чайка па імені Джонатан Лівінгстан», амерыканскі пісьменнік Рычард Бах кіраваў сваім аднаматорным самалётам і зачапіў лінію электраперадачы.

Няшчасны выпадак адбыўся на паўночным захадзе штата Вашынгтон. Баха знайшлі турысты, якія і выклікалі «хуткую».

У цяжкім стане пісьменніка перавезлі ў Медыцынскі цэнтр у Сіэтле.

Паліцыя вывучае прычыны і абставіны авіякатастрофы.

Рычард Бах — адзін з самых папулярных сучасных пісьменнікаў. Яго раманы «Чайка па імені Джонатан Лівінгстан», «Ілюзіі», «Адзіная» і «Мост праз вечнасць» сталі сусветнымі бэстсэлерамі. Ён жыў на архіпелагу Сан-Хуан і аднаматорны самалёт быў сродкам перасоўвання на кантынент

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула