БЕЛ Ł РУС

На вуліцы Маркса ў Мінску вывесілі фашысцкую свастыку — фотафакт

3.09.2012 / 12:32

Здымаюць кіно.

Нацысцкая сімволіка на вуліцы Карла Маркса непадалёк ад рэзідэнцыі Лукашэнкі з'явілася дзякуючы кіношнікам. Для здымкаў фільма ў панядзелак "закамуфлявалі" вуліцу пад Берлін.

Здымаецца эпізод з 4-хсерыйнага фільма "Сляды апосталаў". Героі серыяла шукаюць скарбы князёў Радзівілаў і падарожнічаюць у часе. Раней здымкі праходзілі ў Нясвіжы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула