БЕЛ Ł РУС

У метро з серады можна будзе расплаціцца банкаўскай карткай

3.09.2012 / 21:15

ААТ «БПС-Ашчадбанк» рэалізуе праект па аснашчэнні станцый Мінскага метрапалітэна тэрміналамі для аплаты праезду з выкарыстаннем банкаўскіх карт.

З 5 верасня карыстальнікам метрапалітэна будзе прапанавана сістэма разлікаў за паездкі з дапамогай карткі. Цяпер аплаціць праезд у метро будзе магчымым без выкарыстання наяўных грошай. Новая паслуга на першым этапе рэалізавана для пасажыраў самай загружанай станцыі — «Кастрычніцкая». Пазней будуць падключаны астатнія станцыі.

Да разлікаў прымаюцца карты плацежных сістэм, якія шырока выкарыстоўваюцца ў Беларусі, пачынаючы ад нацыянальнай сістэмы «БелКарт» і заканчваючы міжнароднымі Visa і MasterCard. Пры гэтым банкаўская камісія па гэтых аперацыях не збіраецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула