БЕЛ Ł РУС

Міністр Шуневіч паляцеў у Баку

6.09.2012 / 09:58

Кіраўнік МУС Ігар Шуневіч узначаліць беларускую дэлегацыю на чарговым пасяджэнні Савета міністраў абароны краін СНД. Сустрэча пройдзе ў Баку 6–8 верасня.

Як паведаміла ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС Беларусі, на пасяджэнні будуць разгледжаны прыярытэтныя пытанні супрацоўніцтва міністэрстваў унутраных спраў (паліцыі) дзяржаў — удзельніц СНД і рэалізацыі міждзяржаўных праграм барацьбы са злачыннасцю.

Запланавана абмеркаванне перспектыў сумеснай барацьбы з незаконным абаротам наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў, некаторых аспектаў процідзеяння наркаманіі.

Таксама на парадку дня — удасканальванне механізму ўзаемадзеяння праваахоўнікаў Садружнасці ў ажыццяўленні міждзяржаўнага вышуку асоб.

Асобным пытаннем стаіць вядзенне фінансава-гаспадарчай дзейнасці Бюро па каардынацыі барацьбы з арганізаванай злачыннасцю і іншымі небяспечнымі відамі злачынстваў на тэрыторыі краін СНД.

Акрамя таго, удзельнікі пасяджэння абмяркуюць стварэнне навукова-кансультацыйнага савета пры Савеце міністраў унутраных спраў краін СНД. Плануецца, што асноўнай задачай гэтай структуры стане навукова-метадычнае забеспячэнне міждзяржаўнага супрацоўніцтва МУС (паліцыі).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула