БЕЛ Ł РУС

Праз раздачу бясплатнага торта ў Мінску здарыўся транспартны калапс

6.09.2012 / 11:32

З нагоды адкрыцця новага гіпермаркета «Суседзі» ў пасёлку Навінкі выпеклі 500-кілаграмовы торт, які раздавалі ўсім ахвотным.

На жаль, арганізатары свята не ўлічылі ні павальнай цягі беларусаў да халявы, ні кепскага транспартнага злучэння з пасёлкам з цэнтра сталіцы — новую шматпалосную дарогу тут толькі пачалі будаваць, а аўтобусы ходзяць вельмі рэдка.

Пра тое, што разрэкламаванае свята перастане быць такім, было нескладана здагадацца яшчэ задоўга да яго пачатку. Да прыкладу, у аўтара гэтых радкоў дарога ад плошчы Перамогі да пасёлка Навінкі на 18-м аўтобусе заняла больш за гадзіну. Людзі ўвесь час скандалілі, ледзь не стоячы пры гэтым на галовах адно ў аднаго, а сам аўтобус цягам усёй вуліцы Чарвякова і Даўгінаўскага тракту кожныя паўхвіліны стаяў у бясконцым заторы. Віной усяму аўтамабілісты, што масава кіраваліся ў Навінкі па кавалак бясплатнага торта на асабістым транспарце.

У самім пасёлку было сапраўднае транспартнае пекла. Пагаршалі яго аўтамабілі, масава прыпаркаваныя на і без таго вузкіх вуліцах і нават на адзіным прыпынку грамадскага транспарту ля новага гіпермаркета «Суседзі».

Цікава, што найбольш інтэлігентная частка гасцей свята не лезла ў шматтысячную чаргу па бясплатны кавалак торта. Тым больш што любы торт можна было без праблем і штурханіны купіць у самой краме, што многія ў выніку і зрабілі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула